Средняя школа №94 г. Минска
Menu



Час ляціць хутка…

   Секунды складваюцца ў хвіліны, хвіліны – у гадзіны,гадзіны – у месяцы, гады, стагоддзі.Усё падуладна імкліваму і няўмольнаму бегу Часу. Усё мяняецца, рухаецца, старэе, знікае…

   Нікому яшчэ не ўдалося спыніць яго няўмольны рух.

   Але ж пасля кожнага чалавека застаецца ў жыцці ці яго справа,ці яго рэчы…

   Гэтая праца – своеасаблівы гімн імкненню нашых продкаў да хараства, іх  няўтольнай празе праз сваё разуменне жыцця, свету, Сусвету, праз тое, што здолелі данесці да нас навукоўцы ці мы яшчэ можам знайсці ў куфэрках нашых дзядуль і бабуль.


Дарожнай мудрасці багаты,

Прышоў да думкі чалавек:

Усе шляхі                                              

Вядуць дахаты,

Выток шануючы спрадвек.

                                                                                Ул. Мaзго


Складальнік: Зайко Вера Уладзіміраўна


Поиск

Меню раздела